Царкоўна-палемічная публіцыстыка

  • Просмотров 1199
  • Скачиваний 8
  • Размер файла 45
    Кб

1. Агульная характарыстыка царкоўна-палемічнай публіцыстыкі Палемічная публіцыстыка як своеасаблівы від пісьменства вядома яшчэ з часоў Кіеўскай Русі, калі ў барацьбе за манаполію ў духоўным жыцці старажытнарускіх плямён сутыкнуліся місіянеры праваслаўнага і каталіцкага веравызнання. Самы ранні адгалосак гэтай канкурэнтнай барацьбы занатаваны ў «Аповесці мінулых гадоў», дзе летапісец апавядае, як і калі адбывалася

прыняцце хрысціянства на Русі. Рэлігійная барацьба ў канцы XVI ст. набыла вастрыню і злабадзённасць таму, што яна з'яўлялася формай праяўлення глыбокіх сацыяльна-палітычных супярэчнасцей у грамадскім жыцці Рэчы Паспалітай. Апіраючыся на падтрымку каталіцкай царквы, польскія феадальныя вярхі пасля Люблінскай уніі пачалі ўмацоўваць свае пазіцыі на землях Вялікага княства Літоўскага, узмацняць феадальны прыгнёт і паслядоўна

праводзіць палітыку дэнацыяналізацыі беларускага і ўкраінскага народаў, што выклікала пратэст. У развіцці і працяканні царкоўна-палемічнай публіцыстыкі можна вылучыць два этапы. Першым даволі моцным штуршком да аднаўлення перапыненых у часы Рэфармацыі старадаўніх палемічных спрэчак паміж каталіцызмам і праваслаўем з'явіўся выхад з друку кнігі на польскай мове вядомага дзеяча Рэчы Паспалітай езуіта Пятра Скаргі (1536–1612)

«Аб адзінстве царквы боскай пад адзіным пастырам». Выдадзена яна была ў 1577 г. Віленскай друкарняй Мікалая Крыштофа Радзівіла і прысвечана буйнейшаму магнату і найбольш уплывоваму па тых часах патрону праваслаўнага веравызнання кіеўскаму ваяводзе князю Канстанціну Астрожскаму з тым разлікам, каб заручыцца яго падтрымкай у ажыццяўленні езуітамі царкоўнага аб'яднання праваслаўных з католікамі. Кніга выйшла ў той час, калі

праваслаўная царква страціла многіх сваіх магутных апекуноў і пачала сістэматычна цярпець уціск з боку польскага каралеўскага ўрада. Перш за ўсё Скарга імкнуўся давесці, што сапраўднае веравызнанне ідзе ад рымска-каталіцкай царквы, якая з'ўляецца пераемніцай і носьбітам апостальскіх традыцый і таму мае законнае права быць галоўнай. Ён сцвярджаў, што толькі гэтая царква, захаваўшы спрадвечную маральную і духоўную чысціню,