Белорусский народный календарь (Народны каляндар беларусаў)

  • Просмотров 10340
  • Скачиваний 606
  • Размер файла 58
    Кб

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ БЕЛОРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ Кафедра: “Гісторыi, сусветнай і айчыннай культуры”. РЭФЕРАТ на тэму: “Народны каляндар беларусаў”. Выканала: Крупенько Ю.У. 2 курс Мінск, 2002 г. План. Фарміраванне і эвалюцыя беларускага каляндара. Сувязь элементаў паганскай і хрысціянскай абраднасці. Беларускія каляндарныя святы: зімовыя, вясновыя, летнія і восеньскія. “Каб зразумець сябе

сапраўдным чалавекам, уявiць прыналежнасць да свайго роднага, беларускага, сла- вянскага, зразумець свае месца ў сусвеце, неабход- на вывучаць народныя каштоўнасцi, тое, што стагод- дзямi стваралi, выкарыстоўвалi захоўвалi нашы продкi ”. I.                   Казакова У кожнага народа спрадвеку веўся свой каляндар, у якiм з пакалення ў пакаленне перадавалiся мудрасць, веды, вопыт жыццевых

назiранняў. Мелi такi каляндар i беларусы. Багацейшы духоўны свет нашых продкаў, iх надзвычайны талент, яскравая фантазiя, гумар адбiлiся ў абрадах i звычаях, гульнях i песнях, прыкметах i павер’ях. Беларускi працаўнiк прымаў у памяцi шматлiкiя парады i забароны, выказаныя вобразным словам. Ен добра ведаў, калi можна весялiцца, а калi ўстрымлiвацца ад забаў, калi можна брацца за тую цi iншую працу, а калi наадварот, адкласцi яе, каб не

нашкодзiць сабе i блiзкiм. Каляндар ахоплiвае дзень за днем увесь год, змяшчае ў сабе шматлiкiя абрады, звычаi, прыкметы, павер’i, прыказкi. Шматвякавы вопыт назапашаны многiмi пакаленнямi папярэднiкаў, быў для земляроба азбукай i граматыкай усяго яго жыцця. Перададзены ў спадчыну, ен дапамагаў арыентавацца ў з’явах прыроды, ад якiх нярэдка залежаў ураджай – крынiца iснавання селянiна, усей яго сям’i. Асобныя днi года i нават цэлыя

перыяды ўстрымалiся селянiнам як сваеасаблiвы паказчык для прыняцця тых цi iншых мер у гаспадарчых справах. Многiя з гэтых дзен акружалiся магiчнай таямнiчасцю, шэрагам патрабаванняў, парушэнне якiх, ва ўяўленнi сялян, магло прынесцi шмат шкоды. Таму так трывала ўрасталi ў свядомасць людзей карэннi розных прыкмет, вераваняў i прымхаў. Кожны дзень года ў хрысцiянскiм календары (як праваслаўным, так i каталiцкiм), быў запоўнены iменамi