Беларусоведение — страница 6

  • Просмотров 8717
  • Скачиваний 47
  • Размер файла 44
    Кб

хоць і блізкіх, дыялектных груповак праславянскага свету. А гэта азначае, што яны не мелі адзінай моўнай “калыскі”, кожная з іх развівалася сваім шляхам з праславянскіх дыялектаў. Старажытныя пісьмовыя помнікі ўсходніх славян выразна адлюстроўваюць адметныя рысы, уласцівыя адпаведна будучым беларускай, рускай і ўкраінскай мовам. Разам з тым можна гаварыць і пра шэраг істотных, агульных для гэтых моў асаблівасцей, што

адрозніваюць іх ад заходніх і паўдневаславянскіх моў: напрыклад, поўнагалосныя формы голова – галава (у заходніх і паўдневых славян –glova,glava); пачатковае о/а ў словах тыпу один-адзін, олень-алень (замест е у заходне- і паўдневаславянскіх мовах) і інш. Аднак у большасці выпадкаў узаемаадносіны паміж беларускай, рускай і ўкраінскай мовамі маюць даволі складаны характар. Так, адны з моўных рыс з’яўляюцца агульнымі для беларускай і

ўкраінскай моў (напрыклад, зацвярдзенне шыпячых (жыцце- життя), чаргаванне г, к, х з свісцячымі з, ц, с (нага –назе, нозі, рука, руцэ, руці), пераход л у ў; в (воўк –вовк, спауў– спав), падаўжэнне зычных і інш.), але іх няма ў рускай мове; другія супадаюць толькі ў беларускай і рускай мовах ( наяўнасць парных цвёрдых і мягкіх зычных, з’ява акання, ужыванне на месцы былога гука t (яць) галоснага е (хлеб, лес) і інш.; асобныя рысы агульныя для

рускай і ўкраінскай моў ( наяўнасць цвёрдага і мяккага р (резкій – різкій). Некаторыя асаблівасці замацаваліся толькі ў адной з трох моў. У беларускай мове, напрыклад, дзеканне і цеканне (дзень, ціхі), у рускай – выбухны зычны [ г ] (горад, гора), спалучэнне ро, ло ( дрожать, глотать), ва ўкраінскай – галосны і на месцы былога t (сіно, хліб), мяккі зычны ц ( жнець, палець) і інш. Аналагічныя з’явы назіраюцца і ў граматычнай і лексічнай

сістэмах усходнеславянскіх моў, дзе побач з агульным, аднатонным для трох моў выяуляюцца спецыфічныя рысы, уласцівыя адной ці дзвюм мовам. Заходнеславянскую моўную групу утвараюць польская, чэшская, славацкая, сербалужыцкая (верхня- і ніжнялужыцкая) і мёртвая палабская (асімілявана нямецкай мовай да пачатку XVIII ст.). Носьбіты гэтых моў, якіх больш за 50 млн. чалавек, жывуць цяпер пераважна на тэрыторыі Польшы, Чэхіі і Славакіі.

Заходнеславянскія мовы сфарміраваліся на базе заходняга дыялекту праславянскай мовы, паўночныя гаворкі якога – ляхіцкія – леглі ў аснову польскай, сербалужыцкай і палабскай моў, а наўднёвыя – у аснову чэшскай і славацкай. Асноўныя харатэрныя рысы заходнеславянскіх моў склаліся пасля IV – V стст. н.э., калі пачалася актыўная каланізацыя славянамі заходніх зямель. У VI – VII стст. продкі заходніх славян займалі вялікую тэрыторыю