Беларусоведение

  • Просмотров 3598
  • Скачиваний 37
  • Размер файла 44
    Кб

Беларуская мова : яе паходжанне і развіцце Мова – духоўны скарб народа "Народ выражае сябе найпаўней i найдакладней у мове сваей. - пісаў у XIX ст. вядомы pycкi лінгвіст І. Сразнеўскі, - Народ i мову нельга ўявіць адно без аднаго". Калі грамадства параўнаць з жывым арганізмам, то мову можна назваць нервовай сістэмай, якая наладжвае ў арганізме сувязі паміж яго клет­камі. Але мова - гэта не толькі сродак, з дапамогай якога людзі

наладжваюць сувязі, абменьваюцца іфармацыяй, яна - своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развцця. Мова адлюстроўвае жыццёвы вопыт народа, асаблвасці яго мыслення i пcіxікі, маральна-этычныя i эстэычныя нормы. Ад пакалення да пакалення беларускі народ замацоўваў ў слове сваё бачанне свету, свой вопыт яго пазнання, ад эпохі да эпхі ён выпрацоўваў разнастайныя сродкі для перадачы думак, пачуццяў.

Прыродныя ўмовы i геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі i кантакты з іншымі народамі, характар грамадскай думкі, культуры, мастацва - усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях i дасціпныхных, мудрых прыказках, у адмысловых

загадках і магічна-таямнічых замовах, у трапных выслоўях i дасканалых па форме i мастацкіх якасцях казках, у творах мастацкай, навучнaй літаратуры i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрывают нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтьгчных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы, авалодаць сакрэтамі яго мова-творчай

дзейнасці. Захоўваючы духоўную спадчыну народа, замацоўваючы ў слове ўсе тое, што прынята называць куль­турай, мова яднае нашчадкаў i продкаў, звязвае мінулае з сучасным i будучым. Мова – гэта адна з найважнейшых прыкмет нацыі, падмурак этнічнага самаўсведамлення народа. Так, паводле перапісу 1989 г., 80,2 % беларусаў (з агульнай колькасці 10 млн. 152 тыс. жыхароў рэспублікі 7 млн. 905 тыс. складаюць беларусы) і 65 % усяго насельніцтва