Агульная характарыстыка рэлiгii

  • Просмотров 3385
  • Скачиваний 59
  • Размер файла 46
    Кб

1 АГУЛЬНАЯ ХАРАКТАРЫСТЫКА РЭЛIГII ЗМЕСТ 1. Вызначэнне рэлігіі 2. Структура рэлігіі 3. Функцыі рзлігіі 4. Тыпы рэлігіі СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ 1. Вызначэнне рэлігіі Зараз вядома каля 400 самых разнастайных вызначэнняў рэлігіі. Умоўна іх можна падзяліць на тры групы ў адпаведнасці з трыма вылучанымі намі ў прадмове асноўнымі падыходамі да аналізу рэллігіі: тэалагічныя, філасофскія і навуковыя. У вызначэннях рэлігіі, якія даюцца з

пункту погляду тэалогіі, яна тлумачыцца як узаемадзеянне чалавека са звышнатуральным, пры гэтым выходзяць з рэальнай наяўнасці апошняга. Вызначэнні, якія належаць да гэтай групы, у асноўным падобныя паміж сабой, мы прывядзем тыя з іх, якія належаць вядомым тэолагам ХХ стагоддзя. Згодна А. Меню, рэлігія – гэта“сіла, якая звязвае светы, мост паміж створаным светам і Духам Боскім”, Р. Гвардзіні – “ канкрэтныя ўзаемаадносіны

канкрэтнага чалавека і жывога Бога”, К. Ранеру – экзістэнцыяльнай сувяззю чалавека з жывым Богам, Э. Жыльсану – асабовае стаўленне чалавека да трансцэндэнтнага, рэальнага і асабовага Абсалюту (Бога) . Для філасофскіх вызначэнняў рэлігіі характэрна надзвычайная разнастайнасць. Кожны філосаф тлумачыў рэлігію з пункту погляду сваёй сістэмы, і таму зразумець сэнс гэтых тлумачэнняў можна, як правіла, толькі пасля знаёмства з

агульнафіласофскімі поглядамі таго ці цншага мысліўцы. Згодна Гегелю, рэлігія – “абсалютная свядомасць суб”ектыўнага духу”, І. Канту – “сукупнасць маральных абавязкаў, успрынятых як загады Бога”, Л. Фейербаху – “апрадмечванне і праекцыя чалавечых (уласцівых чалавечаму роду) якасцяў у нейкі па-за-свет”, Ф. Энгельсу – “фантастычнае адлюстраванне ў галовах людзей тых знешніх сіл, якія пануюць над імі ў іх штодзённым жыццё,--

адлюстраваннем, у якім зямныя сілы прымаюць форму пазазямных”, А. Конту – “культ чалавецтва”, А. Бергсону – “вынік унутраных узрушэнняў і плод парыву любві, які накіраваны на ўсю рэчаіснасць”, З. Фрэйду – калектыўны неўроз, які мае пачатак у бездапаможнасці чалавека перад знешнімі сіламі прыроды і ўнутранымі інстынктамі. У навуковых вызначэннях рэлігія тлумачыцца як адна з форм чалавечай дзейнасці. Пры гэтым даследчыкі