Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi — страница 9

  • Просмотров 6298
  • Скачиваний 50
  • Размер файла 32
    Кб

таму, што патураў іншай ад праваслаўя веры. Вось у гэтых складаных палітычна-царкоўных стасунках перад Полацкай зямлёю паўстаў выбар, як захаваць незалежнасць, не падпасці пад уладу Кіева цераз праваслаўе ці пад уладу Польшчы і Папежа цераз каталіцтва. А ў той жа час не застацца ў паганскай адзіноце сярод хрысціянскай Еўропы. Шлях быў адзіны: прымаць хрысціянства і паступова яго распаўсюджваць, але так, каб не выпускаць

рэальнай улады са сваіх рук. А гэта было магчыма толькі пры ўмове пабудовы полацкай царквы як аўтакефальнай з улікам мясцовых традыцый. Гаварыць пра першапачатковую незалежнасць полацкай царквы ў нас ёсць падставы, таму што пранікненне хрысціянства сюды ішло самастойна як з поўдня, так і поўначы і захаду. Прычым, нягледзячы на тое, што заходняя каталіцкая царква была значна бліжэй за візантыйскі ўсход, абраны быў грэчаскі

абрад. Па-другое, (і на гэта чамусьці не звярталі ўвагі папярэднія даследчыкі) першы вядомы нам полацкі епіскап Нікіфар быў грэкам. Ен ніяк не быў залежным ад Кіева, бо ў 1092 годзе яго паставілі мітрапалітам Кіеўскім. А такое стаўленне адбывалася толькі з ласкі канстанцінопальскага патрыярха. Адсюль вынікае, што ў Полацку ён мог з'явіцца толькі па накіраванню таго ж патрыярха, г. зн.— напрасткі з Візантыі. Наступны епіскап

з'яўляецца ў Полацку толькі ў 1104 годзе пасля смерці Усяслава Чарадзея, вядомага сваёй незалежнай самастойнай палітыкай. Ці можа гэта азначаць, што ў Полацку 12 гадоў не было свайго епіскапа? Вядома, не. Але паколькі ён трапляў у Полацкае княства ў абыход Кіева, то не згадваецца ў кіеўскіх ці якіх іншых летапісах. Тое самае справядліва і да полацкай епіскапскай кафедры да 1092 г. Яна павінна была існаваць ад часу будаўніцтва полацкага

Сафійскага сабора (1050— 1055), а то і раней. Апрача таго, Полацкае княства спрадвеку славілася сваімі моцнымі паганскімі традыцыямі. Яны былі абумоўлены ў першую чаргу поліэтнічным складам жыхароў княства, дзе сплялася ў адну тугую ніць балцкая і славянская кроў. Менавіта паганства ў многім было падставаю для кансалідацыі рознаэтнічных зямель вакол Полацка, яно было апірышчам у XI стагоддзі князю Усяславу Чарадзею ў барацьбе за

незалежнасць сваёй бацькаўшчыны. Дарэчы, абедзве гэтыя з'явы — незалежнасць і паганства — на фоне хрысціянскай Еўропы мелі свой вобразны сінонім — «Белы». Ці не адсюль пайшла Белая Русь? Назва, якая, як вядома, упершыню зафіксавана ў заходнееўрапейскіх крыніцах пачатку XIV стагоддзя. У сувязі з апошнім цікава, што сучасныя гісторыкі (у прыватнасці, доктар навук, прафесар В. Сядоў) лічаць, што гаварыць аб суцэльнай хрысціянізацыі