Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi — страница 4

  • Просмотров 6297
  • Скачиваний 50
  • Размер файла 32
    Кб

Некаторыя даследчыкі адносяць яго ўзнікненне да значна больш ранняга часу. Але рэшткі самога манастыра дагэтуль не знойдзены. Археалагічнымі і геафізічнымі даследаваннямі апошніх гадоў вызначаны толькі месцы перспектыўных пошукаў. Што да «высокай гары», то такая існуе і сёння непадалёку ад былога манастыра. Пад час вайны 1812 года на ёй была збудавана артылерыйская батарэя, пазней — курган Славы 1941—1945 гадоў. Няма падстаў

сумнявацца, што сага прыгадвае менавіта Полацк і полацкі манастыр. Што ж да даты заснавання манастыра, то дакладна яе могуць вызначыць толькі археалагічныя даследаванні. Прычым, калі будуць знойдзены рэшткі мураваных пабудоў (а мураванае дойлідства пачало распаўсюджвацца на Полаччыне толькі з другой паловы XI стагоддзя, то варта памятаць, што першыя хрысціянскія храмы на нашых землях былі ўсё-ткі драўлянымі, а манастыры —

пяшчорныя, як, напрыклад, у Кіеве, Пскове, нарэшце, і ў Палесціне. Факт існавання ў Полацку напрыканцы Х стагоддзя хрысціянскага, праваслаўнага накірунку манастыра (не будзем забываць, што Торвальд быў у вялікай пашане ў канстанцінопальскага патрыярха) дазваляе крыху іначай паглядзець на асобы першых полацкіх князёў — Рагвалода і яго дачку Рагнеду. Шырокавядома летапіснае паданне, паводле якога барацьба за руку Рагнеды

разгарэлася паміж кіеўскім князем Яраполкам Святаславічам і яго братам Уладзімірам Святаславічам наўгародскім, будучым хрысціцелем Русі. Абодва князі, як сведчаць крыніцы, былі паганцамі: Яраполк ужо меў жонку і Рагнедавай рукі прасіў у якасці другой жонкі. Абодва — і Яраполк, і Уладзімір — пакланяліся стодам (ідалам). Але ці была язычніцкай веры Рагнеда? Тое, што яна згаджалася стаць другой жонкай Яраполка, сёння ўжо не можа

быць бясспрэчна прынята ў якасці доказу яе паганскай веры. Заручыны і жаніцьба на той час былі актам глыбока палітычным. Па-другое, ёй, безумоўна, была добра вядома гісторыя княгіні Вольгі — бабкі Уладзіміра і Яраполка, якая, стаўшы хрысціянкаю, кіравала народам паганскае веры і жыла ў яго асяроддзі. А гэта быў вялікі духоўны подзвіг. Па-трэцяе, на той час у Полацку ўжо існаваў хрысціянскі манастыр на Востраве. А як вядома,

галоўную стаўку ў місіянерскай дзейнасці святары рабілі на прадстаўнікоў княжацкай улады, баяраў і дружыну. Так адбывалася паўсюдна: у Заходняй Еўропе, у Скандынавіі і, як мы ведаем, ва Усходняй Еўропе. Таму пазбегнуць такога ўздзеяння не магла ні Рагнеда, ні яе бацька — Рагвалод. Нарэшце, чацвёртае, само летапіснае паданне і сведчанне Цвярскога летапісу: Рагнеда робіць замах на жыццё Уладзіміра. «За тое,— тлумачыць яна,— што