Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi — страница 10

  • Просмотров 6299
  • Скачиваний 50
  • Размер файла 32
    Кб

Полацкай зямлі да канца XIII — пачатку XIV стагоддзя проста не выпадае. Аб гэтым сведчыць і сучасная этнаграфія. Найбольшую колькасць паганскіх перажыткаў, этнонімаў, тапонімаў на тэрыторыі Усходняй Еўропы налічваецца менавіта на Беларусі. Вось і атрымліваецца, што першае стагоддзе «пераможнага шэсця» праваслаўнага хрысціянства па Усходняй Еўропе, на Полаччыне ішло побач з захаваннем, а ў некаторых выпадках нават з падтрымкаю

паганскіх звычаяў і стварэннем самастойнай полацкай епіскапіі пры непасрэдных прамых стасунках з Канстанцінопалем. У такім выпадку толькі візантыйскі патрыярх мог даць дазвол на кананізацыю мясцовых святых. Апошнія ў любой мясцовай незалежнай царкве адыгрываюць надзвычай важную функцыю. Канстанцінопаль быў зацікаўлены ў хрысціянізацыі Полаччыны па ўсходняму абраду, Полаччына — у кананізацыі сваіх святых, а цераз іх — у

сцвярджэнні сваёй незалежнасці. Вось такімі першымі беларускімі святымі і маглі паўстаць мнішка Рагнеда-Анастасія, набожны Ізяслаў і памёршы малалетнім Усяслаў (1003). Магчыма, што да іх быў далучаны і святы Торвальд. Тое, што іх імёны згубіліся ў святцах за смугою вякоў, не дзіва. 3 1104 года епіскапы, якіх рукапакладалі ў Полацк з Кіева, праводзілі палітыку выключна ў інтарэсах Кіеўскай імперскай дзяржавы. Яна была накіравана на

развал Полацкай зямлі і падначаленне яе асобных частак Кіеву або Смаленску. Але гэтыя спадзяванні не спраўдзіліся: магутная некалі «Імперыя Рурыкавічаў» трашчала па ўсіх швах. Тым не менш, з утварэннем Маскоўскай цэнтралізаванай дзяржавы палітыка праваслаўя на Беларусі працягвалася ў тым жа накірунку, толькі не ў бок Кіева, а ў бок Масквы. Наколькі яна была паспяховай, мы бачым нават сёння, калі ніводны праваслаўны храм на

Беларусі не вядзе набажэнства на беларускай мове. Але гэта ўжо дзень сённяшні. Папярэднічала гэтаму восем стагоддзяў існавання праваслаўя на Беларусі. Уплыў непасрэдных сувязей Візантыі з Полаччынай найбольш яскрава назіраўся ў XII стагоддзі. Яны былі настолькі трывалыя, што нават права Кіева пакладаць у Полацк сваіх епіскапаў не магло іх парушыць. Сведчаннем таго можа быць уся гісторыя мастацтва і культуры Полацка XII

стагоддзя. Прыгадайма: сярод шматлікіх храмаў, якія ўжо існуюць у Полацку, на той час у Бельчыцкім манастыры быў так званы «храм-трыконх», адзіны аналаг якога ва ўсходніх, блізкіх да Полацкага княства, землях Смаленшчыны. Затое непадалёку ад Візантыі — у Сербіі і Харватыі — падобных храмаў безліч. Дойлід, будаўнік гэтага храма, мог быць выхадцам толькі з тых зямель. Хто ведае, ці не адыграла ролю тое, што адна дачка