Адкуль пайшло Хрысцiянства на Беларусi

  • Просмотров 2263
  • Скачиваний 33
  • Размер файла 32
    Кб

Мiнiстэрства адукацыi рэспублiкi Беларусь Школа №65 г. Мiнска 11 “Г” клас Хадакоўскай Надзеi Адкуль з’явiлася хрысцiянства на тэрыторыi Беларусi ? Навуковы кiраўнiк: Пабегайла ўладзiмiр Уладзiмiравiч Мiнск – 2000 Министерство образования республики Беларусь Школа №65 г. Минска 11 “Г” класс Ходаковской Надежды. КРЕЩЕНИЕ РУСИ Научный руководитель: Павлюкевич Владимир Николаевич Минск – 2000 АДКУЛЬ ПРЫЙШЛО ХРЫСЦІЯНСТВА НА БЕЛАРУСЬ?

Адгучалі святы і перазвоны саборных званоў з нагоды 1000-годдзя хрышчэння Усходняй Еўропы, прайшлі ўрачыстыя пасяджэнні і літургіі, зноў надышоў час нястомных пошукаў і навуковага аналізу. Аглядаючы гады мінулыя, святкаванне юбілею, трэба адзначыць, што ён стаў адметнай з'яваю ў жыцці нашага грамадства. 1000-годдзе ў многім падштурхнула вяртанне народу духоўнасці, прымусіла нават зацятых атэістаў падумаць аб нечым больш

каштоўным, чым «хлеб наш надзённы». I калі не ўсе адразу ці пакрысе сталі вернікамі, то для большасці святкаванне хрысціянскіх угодкаў стала вобразным напамінам аб спрадвечнай гісторыі чалавецтва і народа, аб людскіх традыцыях, высокай духоўнасці і маралі. Разам з тым 1000-годдзе паставіла, бадай, не менш пытанняў, чым адказаў. Але гэта не тыя пытанні, якія на працягу двух гадоў гучалі з трыбун розных канферэнцый і ўрачыстых

пасяджэнняў, са старонак усесаюзных часопісаў і нават раённых газет: як і дзе прымаў хрышчэнне князь Уладзімір, ставіў ці не ставіў на Кіеўскіх гарах крыж св. Андрэй Першазваны, прагрэсіўнай ці не была з'ява хрысціянства ва Усходняй Еўропе і г. д. На ўсе гэтыя пытанні ўжо даўно знойдзены адказы ў працах айцоў-багасловаў і ў спецыяльнай навуковай літаратуры. Іншая справа, што да так званага «шырокага чытача» яны дайшлі толькі

цяпер і абрынуліся на яго снежнаю лавінаю. Не абышлося і без яўнага ганьбавання «опиума для народа» ў духу даўно правераных бальшавіцка-сталінскіх традыцый. Але гаворка не пра тое. У патоку святочнай хрысціянскай інфармацыі нават спрактыкаванаму ў гісторыка-багаслоўскіх пытаннях чалавеку цяжка было зразумець, адкуль узялося хрысціянства на Беларусі, якім яно было першапачаткова, як развівалася. У лепшым выпадку ў свядомасці