Реформа белорусского правописания 1933 года

  • Просмотров 9720
  • Скачиваний 580
  • Размер файла 94
    Кб

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі Буларускі дзяржауны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі Кафедра беларускай і рускай моў Рэферат Тэма: Рэформа беларускага правапісу 1933 года Рававога Івана Іванавіча студэнта I курса групы №542802 Праверыла: Ламака С.В. выкладчык беларускай мовы Мінск 2005 Змест Уводзіны............................................................................................. 2 Асноўная

частка............................................................................. 4 1. Прадпасылкі і спробы рэфармавання беларускай мовы да рэформы 1933г................................................................................... 4 2. Рэформа беларускага правапісу 1933г......................................... 7 2.1. Пачатак русіфікацыі. Прадпасылкі рэформы 1933г…... 7 2.2. Рэформа беларускага правапісу і яе асаблівасці............. 8 2.2.1. Пачатак і ўмовы рэформы..................................... 8 2.2.2. Думкі і выступленні беларускіх

пісьменнікаў і культурных дзеячоў наконт рэформы........................... 10 2.2.3. Змены у правапісу, прынесенныя рэформай 1933г................................................................................. 14 Заключэнне........................................................................................ 17 Спіс літаратуры................................................................................. 18 Уводзіны Сёння мы маем даволі багата публікацый па тэме, якую дзесяцігоддзямі не адважваліся ўздымаць на старонках навуковай літаратуры, у

перыядычным друку. Тэма гэта - рэформа беларускага правапісу 1933 года. Набыццё беларускай мовай неўзабаве пасля Кастрычніцкага перавароту статуса дзяржаўнай, афіцыйнае прызнанне, што ёй, як мове пераважнай большасці насельніцтва рэспублікі, належыць самы шырокі спектр сацыяльных функцый, паставілі на парадак дня велізарнай важнасці задачу ўнармавання беларускай мовы. За час, як на ёй сталі пісаць мастацкія творы і навуковыя

працы, весці службовае справаводства, заняткі ва ўсіх тыпах выхаваўчых і навучальных устаноў, добра высветлілася, што яна, каб найлепш спраўляцца з выкананнем такога шырокага дыяпазону функцый, патрабуе даволі значнага марфалагічнага, фанетычнага і лексічнага ўпарадкавання. Першыя ў найноўшай гісторыі спробы ўнармаваць беларускі правапіс рабіліся, звычайна ў межах нарматыўнай граматыкі, яшчэ да Тарашкевіча – на пачатку ХХ